10 студзеня валанцёры факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак у Гродне. Гэта не першая акцыя, арганізаваная валанцёрамі факультэта.
На працягу амаль двух тыдняў студэнты і выкладчыкі збіралі цацкі, рэчы і салодкія падарункі для дзяцей-сірот. Для дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, асабліва важна ўвага, клопат і зносіны.
Студэнты-валанцёры наладзілі для выхаванцаў сапраўднае свята: яны правялі вясёлыя конкурсы і карагоды вакол ёлкі.
Дзецям былі ўручаны развіваючыя гульні, канцылярскія тавары, прысмакі і цёплыя рэчы. Дзяўчынкам таксама падарылі ўпрыгожанні. У знак падзякі дзеці спявалі, танчылі і чыталі вершы. Валанцёры ў сваю чаргу атрымалі досвед жывых зносін з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў абароне, дапамозе і простай чалавечай падтрымцы. Некаторыя з выхаванцаў так пасябравалі з валанцёрамі, што не хацелі раставацца.
Падобныя ініцыятывы дапамагаюць фармаваць культуру валанцёрства і сацыяльнай адказнасці сярод моладзі, што ў доўгатэрміновай перспектыве спрыяе паляпшэнню грамадства ў цэлым.