26 студзеня 2025 года ў Беларусі адбудзецца найважнейшая падзея апошніх гадоў. Грамадзяне вызначаць будучыню краіны, аддаўшы свой голас на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні знакавай даты адміністрацыя Купалаўскага ўніверсітэта сустракаецца з супрацоўнікамі.
Ужо адбыліся дзве інфармацыйныя сустрэчы. Перад работнікамі структурных падраздзяленняў выступілі першы прарэктар Аляксандр Карэўскі і прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Прарэктары нагадалі аб даце выбараў, а таксама аб днях датэрміновага галасавання. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі працэдуру галасавання, прагаварылі, якія трэба пры сабе мець дакументы.
Купалаўцы ўключыліся ў абмеркаванне і вынеслі на парадак дня адказ на галоўнае пытанне: «Чаму ўвогуле трэба ісці галасаваць?» Удзельнікі сустрэчы разам выпрацавалі адказ на гэтае галоўнае пытанне, падкрэсліўшы важнасць грамадзянскай адказнасці, удзелу ў палітычным жыцці краіны і ўплыву кожнага голасу на фармаванне будучыні грамадства. Універсітэт актыўна ўцягнуты ў дыскусію і падрыхтаваны да актыўнага ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах, усведамляючы сваю ролю ў працэсе фарміравання дэмакратычнай супольнасці і падтрымання прынцыпаў грамадзянскай свабоды і адказнасці.