15 студзеня 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 23.01.01 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Андрэя Навойчыка на суісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.04 – тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.
Тэма дысертацыі: "Навукова-метадычныя асновы падрыхтоўкі баскетбалістаў 3 Х 3 высокага класа (на прыкладзе жаночых нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь)". Навуковы кіраўнік Віталь Храмаў, доктар педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта фізічнай культуры.
Віншуем суіскальніка і навуковага кіраўніка і жадаем новых навуковых адкрыццяў і высокіх спартыўных дасягненняў!