22 студзеня дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па навуковай рабоце Наталляй Башун наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі «МАЯ БЕЛАРУСЬ».
Удзельнікі выставы змаглі азнаёміцца з мноствам цікавых праектаў. У рамках выставы прадстаўлены лакацыі «Мы - будучыня», «Разумны горад», «Прыгожая краіна», «Навука і інтэлект», «Клопат і здароўе», «Спартыўная краіна», «На варце», «Атамная энергія», «Сельскае гаспадарка».
Варта адзначыць, што свае навукаёмістыя інавацыйныя распрацоўкі, атрыманыя падчас выканання заданняў дзяржаўных праграм і грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, накіравалі для экспанавання на выставе вучоныя інжынернага і фізіка-тэхнічнага факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
На стэндах выставы прадстаўлены «Гібрыдныя вакуумныя пакрыцці для металаапрацоўчай і дрэваапрацоўчай прылады», «Інавацыйныя кампазітныя матэрыялы для адытыўнага прататыпавання складаных механічных вырабаў», «Упаковачныя матэрыялы з падвышанымі бактэрыцыднымі характарыстыкамі» і «Аналізатары канцэнтрацыі пароў алкаголю ў выдыханым паветры на аснове электрахімічнага сэнсара «AlcoTarget».
Удзел купалаўцаў у выставе не толькі садзейнічаў абмену вопытам і ведамі, але і прадэманстраваў значны ўклад ГрДУ імя Янкі Купалы ў развіццё навукі і тэхналогій краіны, падкрэсліваючы важнасць навуковых даследаванняў для будучыні Беларусі.