23 студзеня каардынатар па працы з інжынернымі класамі фізіка-тэхнічнага факультэта Ірына Гаўрылава і студэнты 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Ксенія Чэбак і Юліяна Мельнік правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства на тэму «Адукацыйнае асяроддзе фізіка-тэхнічнага факультэта па падтрымцы класаў інжынернай накіраванасці».
Мерапрыемства сабрала больш за 200 навучэнцаў 9-11 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна», у тым ліку навучэнцаў інжынерных класаў і педагогаў школы. Рабятам расказалі пра факультэт: структуру і спецыяльнасці. Адмысловая ўвага была нададзена падрыхтоўцы будучых інжынераў, арганізацыі навучальнага працэсу і даляглядах працаўладкавання выпускнікоў.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб узаемадзеянні фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы з інжынернымі класамі і заказчыкамі кадраў. Абмяркоўваліся аспекты фарміравання тэхналагічнай культуры ў вучняў, стварэнне станоўчых адносін да інжынернай дзейнасці і ўсвядомлены выбар будучай прафесіі.
Напрыканцы мерапрыемства студэнты адказалі на ўсе пытанні, якія цікавяць студэнцкае жыццё першакурснікаў.