На кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Аксаны Фамінай быў распрацаваны рабочы сшытак «Маленькія словы ў практыкаваннях» выпускніком спецыяльнасці «Лагапедыя» Ангелінай Крушынскай.
Распрацоўка ўключае ў сябе комплекс практыкаванняў, прызначаных для вучняў III-V класаў з цяжкімі парушэннямі маўлення. Асноўнай задачай сшытка з'яўляецца фарміраванне навыкаў выкарыстання прыназоўнікаў «на», «в», «з», «па», «к», «над», «пад», «з-пад», «за», «з-за» і іх дыферэнцыяцыя.
Сшытак прызначаны для выкарыстання настаўнікамі-дэфектолагамі на карэкцыйных занятках і ўроках рускай мовы ў спецыяльных класах для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, класах інтэграванага навучання і выхавання, пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Распрацоўка накіравана на паляпшэнне ўменні выкарыстоўваць прыназоўнікі навучэнцамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, а таксама на здольнасці адрозніваць прыназоўнікі. Дзякуючы шэрагу практыкаванняў, заснаваных на прынцыпах антагенезу, ад простага да складанага, нагляднасці, сістэмнасці і сувязі з жыццём, а таксама выхаваўчым падыходзе, працоўны сшытак спрыяе падтрыманню цікавасці вучняў да заняткаў. Таксама тут прадстаўлены разнастайныя заданні, якія садзейнічаюць развіццю як вуснага, так і пісьмовага маўлення. Распрацоўка знайшла прымяненне ў адукацыйным працэсе ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя У.Ю. Саяпіна г. Гродна».