Канцэрт быў арганізаваны для ўдзельнікаў пасяджэння гарадскога міжкафедральнага тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Трыбуна думкі (актуальныя праблемы сацыягуманітарных ведаў)».
На канцэрце былі прадстаўлены адразу тры музычныя напрамкі: класічная музыка ў выкананні камернага калектыву «Рамантык-квартэт», фальклорны блок у выкананні народнай артысткі Расіі Надзеі Крыгінай і Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага ансамбля імя Людмілы Зыкінай «Расія», а таксама харавыя спевы ў выкананні легенд.
Музычная эклектыка канцэрта дала магчымасць гледачам за адзін вечар атрымаць шматграннае ўяўленне аб сучаснай расійскай музычнай культуры. Канцэрт «На мове музыкі» адбыўся ў рамках міжнароднага праекта дзякуючы Міністэрству культуры Расійскай Федэрацыі і Расійскаму цэнтру навукі і культуры «Рускі дом у Гродне».