13 лютага інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства па пытаннях інфармацыйнай бяспекі і супрацьдзеяння экстрэмізму для студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце № 2, правяла дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева.
Удзельнікі даведаліся, што такое бяспека ў цэлым і інфармацыйная бяспека ў прыватнасці, якія крытэрыі інфармацыйнай бяспекі, якая інфармацыя можа мець дэструктыўны характар, па якіх прычынах у сетцы Інтэрнэт з'яўляецца фэйкавая інфармацыя.
Студэнты змаглі павысіць узровень дасведчанасці аб праблемах бяспекі ў сетцы Інтэрнэт, патэнцыйных рызыках пры наведванні падазроных сайтаў і сэрвісаў, шляхах абароны ад сеткавых пагроз, а таксама даведаліся, на якіх падставах надыходзіць прававая адказнасць карыстальніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы абмяркоўвалася таксама праблема экстрэмізму ў сучасным грамадстве. Было падкрэслена, што экстрэмізм як адна з форм выказвання нянавісці і варожасці з'яўляецца глабальнай праблемай сучаснага свету.
Ірына Анатольеўна распавяла прысутным пра тое, якія дзеянні падпадаюць пад вызначэнне паняцця «экстрэмізм», якія фактары спрыяюць радыкалізацыі негатыўных настрояў, асабліва ў падлеткавым і моладзевым асяроддзі, на якіх падставах надыходзіць у дадзеным выпадку крымінальная ці адміністрацыйная адказнасць, якія метады існуюць у супрацьстаянні .
