Акцыя праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
Конкурс накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і барацьбу з негатыўнымі з'явамі ў маладзёжным асяроддзі, а таксама на прыцягненне моладзі да агітацыйнай прафілактычнай дзейнасці, якая садзейнічае фарміраванню матывацыі здаровага ладу жыцця. Фармат мерапрыемства ўвабраў у сябе розныя формы, у якіх могуць праявіць сябе ўдзельнікі.
Акцыя праходзіць з 17 лютага да 3 сакавіка. Заяўкі для ўдзелу ў акцыі неабходна падаць да 21 лютага ў адпаведнасці з інструкцыяй, у гэтым жа дакуменце можна азнаёміцца з усімі падрабязнасцямі ўдзелу.
Аб пададзеных заяўках трэба паведаміць па тэл. 731986 (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 228, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба УІВР).