11 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала папярэдняе размеркаванне выпускнікоў 2025 года. Гэты працэс, які традыцыйна выклікае цікавасць і хваляванне сярод студэнтаў, стаў значным крокам на шляху да іх прафесійнай кар'еры.
Першымі папярэдняе размеркаванне прайшлі выпускнікі факультэта біялогіі і экалогіі. У гэтым годзе плануецца выпуск 104 студэнтаў дадзенага факультэта: 78 студэнтаў бюджэтнай формы навучання, з якіх 6 навучаюцца па мэтавай дамове, 13 студэнтаў платнай формы атрымання адукацыі і 13 выпускнікоў паглыбленай вышэйшай адукацыі. Многія з іх ужо працуюць у арганізацыях, у якія размяркоўваюцца або праходзілі там вытворчую практыку.
Усяго паступіла 195 заявак ад арганізацый на размеркаванне выпускнікоў. Асноўны заказчык кадраў па педагагічных спецыяльнасцях - Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Важна адзначыць, што размеркаванне выпускнікоў са статусам маладога спецыяліста забяспечвае ім не толькі першае працоўнае месца, але і шэраг гарантый, сацыяльны пакет і іншую падтрымку, прадугледжаную калектыўнымі дамовамі арганізацый.
Маладым спецыялістам мясцовыя распарадчыя органы, наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу, кампенсаваць частку затрат на арэнду жылля. У студэнтаў, якія навучаюцца на платнай аснове, таксама ёсць магчымасць стаць маладымі спецыялістамі і атрымаць накіраванне на работу, пры гэтым яны набываюць усе гарантыі, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам. Так, 3 студэнты платнай формы атрымання адукацыі факультэта біёлагі і экалогіі выказалі жаданне атрымаць накіраванне на працу. Канчатковае размеркаванне выпускнікоў факультэта пройдзе 16 красавіка.
Па ўсіх актуальных пытаннях па размеркаванні і пераразмеркаванні можна звярнуцца ў Цэнтр развіцця кар'еры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Ажэшкі, 22, кабінет 119. Вы атрымліваеце гарантыю таго, што вам дапамогуць вырашыць усе пытанні.