На галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся захапляльны фінал конкурсу «Міс і Містар універсітэт–2025». Гэтае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае прыгажосць, інтэлект і творчасць, стала яркай падзеяй гэтай вясны.
Тытул «Міс універсітэт» атрымала Вераніка Кузьміцкая, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання. «Містар універсітэт» – Станіслаў Чопка, студэнт юрыдычнага факультэта. Хаця, вядома, усе ўдзельнікі пераможцы, бо ўсе разам яны паказалі першакласнае шоу!
У гэтым унікальным спаборніцтве кожны ўдзельнік выступіў як мастак, увасабляючы сваю ўласную карціну свету праз прыгажосць, грацыю і індывідуальны стыль. Конкурс «Міс і Містар універсітэт-2025» стаў не толькі святам эстэтыкі, але і пляцоўкай для праяўлення талентаў і асобасных якасцей кожнага ўдзельніка.
Важна праводзіць такія конкурсы, паколькі яны садзейнічаюць развіццю самавыяўлення, упэўненасці ў сабе і творчаму патэнцыялу ўдзельнікаў. Такія падзеі дазваляюць студэнтам праявіць свае здольнасці, навучыцца выступаць перад публікай, а таксама раскрыць свой індывідуальны стыль і талент.
Віншуем усіх удзельнікаў конкурсу «Міс і Містар універсітэт-2025» з іх выдатнымі выступленнямі і перамогай у гэтым цудоўным спаборніцтве. А як размеркаваліся ўсе астатнія ўзнагароды і намінацыі чытайце па спасылцы!