Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у конкурсе, прымеркаваным да Сусветнага дня здароўя. Асноўная мэта конкурсу – фарміраванне ў моладзі, якая навучаецца, і работнікаў універсітэта актыўнай жыццёвай пазіцыі па вядзенні здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак і залежнасцяў.
Конкурс пройдзе ў двух напрамках – конкурс плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў» і конкурс відэаролікаў для сеткі TikTok «Купалаўцы за ЗЛЖ».
Заяўка і праца на конкурс плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў» прадстаўляюцца ўдзельнікам да 31 сакавіка ў аддзел падтрымкі моладзевых праектаў і ініцыятыў УІВР (вул. Ажэшкі, 22-308). Намінацыі конкурсу плакатаў: «Лепшы графічны плакат»; «Лепшы жывапісны плакат»; «Лепшы плакат-комікс»; «Лепшы матывацыйны плакат», «Лепшая насценгазета».
Да ўдзелу ў конкурсе плакатаў дапускаюцца работы, якія нясуць у сабе прапаганду здаровага ладу жыцця, каштоўнаснага стаўлення да свайго здароўя, адмову ад алкаголю, тытуню, азартных гульняў і наркотыкаў, якія прыводзяць да пагрозы чалавечаму дабрабыту. Патрабаванні да плакатаў: фармат А3 (памер 297×420 мм); для графічных плакатаў – А4 (памер 210×297 мм); тэхніка: жывапіс (акварэль, гуаш і г.д.), графіка (алоўка, фламастар, камп'ютарныя графічныя рэдактары і г.д.), калаж, або ўсе вышэйпералічаныя. Работы выконваюцца індывідуальна.
Заяўка і праца на конкурс відэаролікаў для сеткі TikTok «Купалаўцы за ЗЛЖ» таксама прадастаўляюцца ўдзельнікам да 31 сакавіка на электронную пошту csi@grsu.by або ў Telegram аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УІВР па нумары тэлефона +375292789585.
Відэаролік павінен быць не больш за 1-ю хвіліну, які раскрывае тэму «Купалаўцы за ЗЛЖ». Патрабаванні да відэароліка: фармат відэароліка МР4 і MOV (вертыкальны); выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэароліка спецыяльных праграм і інструментаў – на меркаванне ўдзельніка; удзельнікі самі вызначаюць жанр відэароліка (відэакліп, блог, рэпартаж і інш.).
Больш падрабязна можна даведацца ў ПАЛАЖЭННІ.