ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых на маштабную падзею – Дзень адчыненых дзвярэй «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце», які адбудзецца 22 сакавіка. Наведвальнікі змогуць пагрузіцца ў атмасферу ўніверсітэта, поўную эмоцый, адзінства і каманднага духу. Кожны ўдзельнік адчуе сябе часткай вядучага ўніверсітэта рэгіёну і пачне свой шлях да ведаў.
У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы да Цэнтралізаванага тэсціравання і Цэнтралізаванага іспыту 2025 года, а таксама адбудзецца прэзентацыя адукацыйных паслуг універсітэта. Гасцей чакаюць кансультацыі па пытаннях паступлення ад адказнага сакратара прыёмнай камісіі, а таксама экскурсія па ўніверсітэце.
Кожны факультэт падрыхтаваў унікальную праграму, каб пазнаёміць абітурыентаў з адукацыйнымі магчымасцямі. Напрыклад, на мерапрыемстве будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі з майстар-класамі, квізамі і прэзентацыямі спецыяльнасцей. Будзе магчымасць пазнаёміцца з працай студэнцкага канструктарскага бюро «Практычная электроніка» і зонай дапоўненай і віртуальнай рэальнасці. Для гурманаў прадставяць унікальны мядовы дэсерт з эфектам «ВАУ».
Гасцей чакаюць стэнды арганізацый-заказчыкаў кадраў, дзе бацькі і абітурыенты змогуць даведацца аб умовах працы ў той ці іншай арганізацыі, атрымаць падрабязную кансультацыю аб магчымасцях мэтавага навучання.
Не прапусціце шанц даведацца больш пра ГрДУ імя Янкі Купалы, навучальныя праграмы і магчымасці для вашай будучыні. Прыходзьце на Дзень адчыненых дзвярэй і пачніце свой шлях да поспеху і ведаў прама зараз!
ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА ПА СПАСЫЛЦЫ!
