У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» кафедра рамана-германскай філалогіі прыняла з 10 па 15 сакавіка 2025 года прафесара кафедры нямецкай і французскай філалогіі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, доктара філалагічных навук, дацэнта Ларысу Шчыпіцыну для чытання лекцый па дысцыплінах «Краіназнаўства (нямецкая)», «Лінгвістычная антрапалогія (нямецкая)» для студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая)».
У працэсе заняткаў студэнты авалодалі ведамі аб функцыі і варыятыўнасці мовы, аб паняцці моўнага кода і шляхах пераадолення моўнага бар'ера, аб палітычным, культурным і адміністрацыйным ладзе нямецкамоўных краін.
Студэнты 2-3 курсаў дзённай формы навучання спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая)» праслухалі курс лекцый па дысцыплінах «Краіназнаўства (нямецкі)», «Лінгвістычная антрапалогія (нямецкая)» і прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні лекцый.
На працягу тыдня прайшлі сустрэчы Ларысы Шчыпіцынай з кіраўніцтвам філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама адбыліся экскурсіі па галоўным корпусе ўніверсітэта, музеі гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы і аглядныя экскурсіі па выдатным горадзе Гродна.
Нараўне з правядзеннем лекцый былі запланаваны таксама і іншыя мерапрыемствы з запрошаным прафесарам: метадычныя кансультацыі выкладчыкаў кафедры рамана-германскай філалогіі па інавацыйных тэхналогіях арганізацыі навучальнага працэсу; навуковы круглы стол для студэнтаў і выкладчыкаў «Перспектывы сучаснай лінгвістычнай навукі», абмеркаванне праграмы міжнароднага лінгвакраіназнаўчага конкурсу «DACH erleben».
У выніку візіту былі намечаны перспектывы для далейшага супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам і Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.В. Ламаносава (Расія).