Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці, якім прысуджаны вучоныя ступені доктара навук і прысвоены вучоныя званні прафесара. Сярод тых, хто атрымаў дыплом доктара навук, быў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч.
Абарона адбылася 14 чэрвеня ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Фарміраванне і развіццё канцэпцыі гісторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі (канец ХIХ – пачатак ХХI стст.)».
Навуковая праца была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. Навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Аляксандр Нечухрын.
