Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у VI Міжнародным творчым фестывалі “АРТ-ПРАСТОР ВАРТА”. Фестываль праходзіць з 1 лютага да 1 чэрвеня.
Да ўдзелу запрашаюцца: мастакі-дызайнеры; архітэктары; мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; навучэнцы мастацкіх факультэтаў і аддзяленняў сярэдніх прафесійных і вышэйшых навучальных устаноў, устаноў дадатковай адукацыі, цэнтраў дзіцячай творчасці (узрост з 13 гадоў); педагогі мастацкіх факультэтаў і аддзяленняў сярэдніх прафесійных і вышэйшых навучальных устаноў, устаноў дадатковай адукацыі, цэнтраў дзіцячай творчасці; мастацтвазнаўцы, іншыя спецыялісты ў галіне архітэктуры, дызайну і дэкаратыўнага мастацтва.
На конкурс прымаюцца творчыя працы, створаныя ў 2022–2025 гг. Удзел - толькі дыстанцыйны. Фотаздымкі работ загружаюцца падчас рэгістрацыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і загрузка фотаздымкаў работ (файламі .jpg, .jpeg, .pdf) працягнецца да 28 сакавіка. Спасылка для рэгістрацыі.
Аплата арганізацыйнага ўзносу ажыццяўляецца да 13 красавіка. Ужо ў маі арганізатары падвядуць вынікі фестывалю.
Намінацыі конкурсу: архітэктурнае праектаванне; архітэктурны дызайн; дызайн асяроддзя; графічны дызайн; мастацкі метал; мастацкая апрацоўка дрэва; мастацкая кераміка; мастацкі тэкстыль; мастацкая апрацоўка скуры; народны касцюм і яго элементы; мастацкае шкло; жывапіс; графіка; дызайн мультымедыя; адытыўныя тэхналогіі ў дызайне.
ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ТУТ.