Запрашаем купалаўцаў далучыцца да 2 сезона Школы папулярызатара навукі! Калі вы хочаце падзяліцца ведамі і зрабіць навуку даступнай і займальнай для шырокай аўдыторыі, гэты праект для вас.
Удзельнікаў чакаюць сустрэчы з вопытнымі папулярызатарамі навукі, заняткі па аратарскім майстэрстве і стварэнні асабістага брэнда. Вы атрымаеце магчымасць падрыхтаваць публічнае выступленне і завяршыць навучанне на выпускным мерапрыемстве, якое пройдзе на адной з найбуйнейшых пляцовак Мінска.
Навучанне будзе праходзіць вочна ў Мінску з красавіка па чэрвені 2025 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.
Прыём заявак адкрыты да 23 сакавіка. Удзел бясплатны па выніках адбору.
Нагадваем, што ў 2024 годзе Школа папулярызатара навукі паспяхова правяла першы сезон, падрыхтаваўшы 12 новых папулярызатараў і арганізаваўшы два маштабныя мерапрыемствы. Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтага займальнага праекта!
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtiyJFFdeGBazcJdwEUrmFubqKpq3RIa233YDTtR2Uf7mquw/viewform