Семінар на тэму «Рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў медыя-асяроддзі: выклікі і стратэгіі. Благасфера рэгіёна» адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Семінар прайшоў з удзелам прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, адказных за інфармацыйную працу, галоўных рэдактараў СМІ рэгіёна, а таксама супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Вітаючы ўдзельнікаў семінара, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Булаўка падкрэсліў каштоўнасць узаемадзеяння прадстаўнікоў выканаўчай улады, Купалаўскага ўніверсітэта, журналістаў і блогераў рэгіёну. Такое ўзаемадзеянне накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, умацаванне інфармацыйнай прасторы рэгіёна і краіны.
У дакладзе галоўнага спецыяліста аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Зоі Целеш былі акрэслены прыклады прадуктыўнага супрацоўніцтва рэдакцый рэспублікі з блогерамі. Даклад пацягнуў за сабой жывое абмеркаванне, падчас якога былі абазначаны праблемныя пытанні фарміравання блогасферы рэгіёну.
Даклад дацэнта кафедры журналістыкі Тамары Піваварчык быў прысвечаны актуальнай праблеме фарміравання іміджу ў сеткавай прасторы. Тамара Анатольеўна ўзняла пытанне аб тым, хто такі лідар у рэальным жыцці і ў сеткавай прасторы, растлумачыла, чаму важна фарміраваць імідж у лічбавым асяроддзі, расказала пра сучасныя інструменты фарміравання іміджу.
Дацэнт кафедры журналістыкі Анастасія Зязюлевіч прысвяціла даклад тэме супрацьдзеяння распаўсюджванню фэйкавай інфармацыі. Анастасія Вадзімаўна падкрэсліла, што сучасныя тэхналогіі, у тым ліку нейрасеткавые, выкарыстоўваюцца не толькі для стварэння канструктыўнага кантэнту, але і, што назіраецца часта, для прадуцыравання фэйкавай, няпэўнай, якая ўводзіць у зман інфармацыі. Дакладчык прывяла прыклады выкрыцця фэйкаў і ўказала спосабы барацьбы з іх распаўсюджваннем.
У рамках семінара Інавацыйнага медыйнага кластара прадстаўнікі медыясферы падзяліліся сваім вопытам па фарміраванні інфармацыйнай прасторы рэгіёна.
Так, дырэктар КУП ТВРК «Гродна Плюс» Сяргей Мазайла падзяліўся вопытам выкарыстання штучнага інтэлекту ў практыцы рэдакцыі, якую ён узначальвае. Сяргей Генадзьевіч расказаў аб новай акцыі «Абдымкі скрозь час», якая рэалізавана з дапамогай нейрасеткавых тэхналогій. Сяргей Генадзьевіч прывёў прыклады музычных кампазіцый, згенераваных з дапамогай нейрасетак, падзяліўся вопытам выкарыстання нейрасетак для падрыхтоўкі тэкставага кантэнту. Юлія Карняловіч, загадчыца сектара інтэрнет-вяшчання РУП РТЦ Тэлерадыёкампанія «Гродна», расказала аб праекце «Ажыўшыя помнікі», які створаны ў абласной тэлерадыёкампаніі з дапамогай штучнага інтэлекту. Юлія Эдмундаўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад зваротнай сувязі, атрыманай ад аўдыторыі, якая цёпла прыняла праект. Арсеній Сідаркевіч, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ГрДУ імя Янкі Купалы, расказаў аб вопыце суправаджэння акаўнтаў Купалаўскага ўніверсітэта ў сацыяльных медыя.
Традыцыйнай для Інавацыйнага медыйнага кластара практыкай стала выступленне на семінарах студэнтаў спецыяльнасцей «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя», падрыхтоўку якіх забяспечвае кафедра журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Студэнты 3 курса Ягор Скяпко і Анастасія Кісель прадставілі ўдзельнікам семінара свой досвед працы ў сацыяльных сетках.