На гэтым этапе беларускі і кітайскі бакі прэзентавалі праекты пераможцаў, каб узяць лепшыя ідэі і стварыць сапраўды надзвычайны дызайн. Прадстаўленне фіналістаў адбылося ў дыстанцыйным фармаце.
Цэнтр трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы пры садзейнічанні Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, факультэта мастацтваў і дызайну і аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Цэнтра інтэрнацыяналізацыі праводзіў адкрыты міжнародны конкурс інавацыйных ідэй дызайну Беларуска-Кітайскага культурна-адукацыйнага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы і Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта.
З беларускага боку было прадстаўлена 13 інавацыйных ідэй дызайну Беларуска-Кітайскага культурна-адукацыйнага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы і Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта. Удзельнікі марафона прадэманстравалі свае крэатыўныя праекты, кожны з якіх унікальны і цікавы. Барацьба за перамогу была напружанай, бо крэатары ўклаліся грунтоўна ў распрацоўку дызайнаў, якія павінны быць не толькі прывабнымі візуальна, але і функцыянальнымі, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Падобная праца была праведзена і ў Сіньцзянскім педагагічным універсітэце. Анлайн-сустрэча, якая прайшла, дазволіла акумуляваць лепшыя дызайнерскія рашэнні і зразумець у якім кірунку рухацца ў стварэнні сумеснага цэнтр дазволіла акумуляваць лепшыя дызайнерскія рашэнні і зразумець у якім кірунку рухацца ў стварэнні сумеснага цэнтра.