З 10 па 19 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд у рамках круглагадовай спартакіяды 2024/2025.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды розных факультэтаў, якія паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і спартыўнага майстэрства. Штодзённыя матчы праходзілі ў напружанай і захапляльнай атмасферы, дзе кожная каманда старалася прадэманстраваць свае найлепшыя якасці на пляцоўцы.
Інжынерны факультэт заняў першае месца, прадэманстраваўшы выдатную тэхніку і камандную гульню. Каманда факультэта біялогіі і экалогіі стала другой, праявіўшы настойлівасць і волю да перамогі. Факультэт матэматыкі і інфарматыкі замкнуў тройку прызёраў, паказаўшы дастойныя вынікі.
Асаблівая ўвага ў рамках спаборніцтваў была ўдзелена індывідуальным дасягненням. У намінацыі «Лепшы гулец» былі адзначаны наступныя прадстаўнікі: студэнтка 2 курса інжынернага факультэта Марыя Лучкова, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Паліна Кунцэвіч, студэнтка 5 курса факультэта біялогіі і экалогіі Дар'я Мацяюк, студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вікторыя Грыгуць.
Усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад энергіі на будучыя спартыўныя дасягненні.