У рамках вясновай сесіі Міжнароднай школы крымінальнага працэсу па адукацыйнай праграме «Крымінальны працэс Расіі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў: закон – тэорыя – практыка» дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева і выкладчык кафедры Кацярына Гуцко прынялі ўдзел у міжнародным навуковым семінары.
Мадэратарам семінара выступіў прафесар кафедры спецыяльных юрыдычных дысцыплін Інстытута паслявузаўскага навучання Акадэміі праваахоўных органаў пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Казахстан Віталь Вячаслававіч Хан. У ходзе семінара былі прадстаўлены даклады спецыялістаў у сферы крымінальнага працэсу Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.
Міжнародная школа крымінальнага працэсу - гэта унікальны праект, у рамках якога вучоныя-працэсуалісты з Расіі і іншых дзяржаў – удзельніц СНД праводзяць лекцыі і семінары па актуальных пытаннях крымінальна-працэсуальнага права. Мэта семінара – развіццё здольнасці магістрантаў, дактарантаў і аспірантаў паведамляць свае веды і навуковыя дасягненні калегам, навуковай супольнасці і шырокай грамадскасці.