Сёння, 21 сакавіка, у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла штогадовая акцыя па фармаванні студэнцкіх атрадаў. Студэнты маглі падаць заяўку на ўступленне ў атрад, а таксама задаць пытанні валанцёрам ПЗ/РК ГА «БРСМ». Мэта акцыі заключаецца ў азнаямленні студэнтаў з магчымасцямі працаўладкавання ў межах работы студэнцкіх атрадаў. Кожны год сотні студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы далучаюцца да байцоўскага руху, ствараючы працоўныя калектывы, поўныя энергіі і працоўных дасягненняў.