Дэлегаты сабраліся, каб вырашыць шэраг ключавых пытанняў аб далейшым развіцці прафсаюзнай арганізацыі, а таксама былі падведзены вынікі работы за 2024 год і намечаны план работы на 2025 год. Мерапрыемства стала пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу, дзе абмяркоўваліся ключавыя пытанні, якія датычацца інтарэсаў і патрэбнасцей студэнцкай супольнасці.
На справаздачнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы важным момантам стала абазначэнне асноўных задач на маючы адбыцца 2025 год. Удзельнікі мерапрыемства разам абмеркавалі стратэгічныя напрамкі развіцця ўніверсітэта, вылучыўшы некалькі ключавых аспектаў.
Пашырэнне сацыяльных гарантый для студэнтаў заўсёды застаецца прыярытэтнай задачай, накіраванай на стварэнне спрыяльнай і падтрымліваючай атмасферы ва ўніверсітэце. Гэтыя крокі накіраваны на забеспячэнне камфортных умоў для ўсіх членаў універсітэцкай супольнасці і на падтрыманне якасці адукацыі на высокім узроўні.
Адной з абазначаных задач стала ўдасканаленне работы па ажыццяўленню ахоўных функцый прафсаюза, умацаванню аўтарытэту першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы. Таксама дэлегаты пагадзіся, што важна папулярызаваць ідэі прафсаюзнага руху сярод навучэнскай моладзі шляхам правядзення матывацыйных акцый і мерапрыемстваў. Акрамя таго, прафсаюз працягне надаваць увагу прававой абароне яго сябраў, у тым ліку шляхам прававой асветы і кансультавання.
Несумненна, члены прафсаюза не маглі абысці бокам найважнейшую дату – 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Будзе рэалізаваны шэраг акцый, сацыяльна значных праектаў і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі.Канферэнцыя аказалася важным крокам у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі, падкрэсліўшы важнасць і яе значны ўклад у падтрымку і абарону інтарэсаў студэнтаў. Прынятыя рашэнні накіраваны на прагрэсіўнае развіццё прафсаюза і павелічэнне яго эфектыўнасці ў вырашэнні бягучых задач і выклікаў, якія стаяць перад навучальнай установай.
Канферэнцыя пацвердзіла адзінства і салідарнасць членаў прафсаюза, іх гатоўнасць працаваць разам на карысць універсітэцкай супольнасці. Пазітыўны настрой і рашучасць удзельнікаў сведчаць аб высокай матывацыі ў дасягненні пастаўленых мэт.