На базе УА «Гімназія № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага» прайшоў займальны майстар-клас, прысвечаны важнай тэме - саўладанню з негатыўнымі перажываннямі. Спікерам мерапрыемства стала Лілія Даўкша, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікамі майстар-класа сталі вучні 8-9 класаў.
Падчас мерапрыемства Лілія Мар'янаўна падзялілася эфектыўнымі метадамі і тэхнікамі, якія дапамагаюць спраўляцца з эмацыйнымі цяжкасцямі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі перажываннямі, што стварыла атмасферу даверу і адкрытасці. Лекцыя была насычаная інтэрактыўнымі элементамі, што дазволіла школьнікам не толькі пачуць, але і на практыцы прымяніць прапанаваныя падыходы.
Акрамя таго, у рамках майстар-класа была арганізавана прафарыентацыйная сесія, падчас якой гімназістам была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Навучэнцы даведаліся аб магчымасцях, якія дае факультэт і ўніверсітэт, а таксама аб перспектывах кар'еры ў галіне псіхалогіі.
Мерапрыемства не толькі дапамагло навучэнцам развіць навыкі эмацыйнага інтэлекту, але і адкрыла новыя гарызонты для іх будучай прафесійнай дзейнасці. Майстар-клас стаў важным крокам у прафарыентацыі і натхніў маладых людзей на далейшае вывучэнне псіхалогіі як навукі, якая адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека.