На юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца XXV Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства".
Для ўдзелу ў навуковай падзеі матэрыялы накіравалі больш за 180 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з розных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Узбекістан.
Навукоўцы ставяць задачу прааналізаваць стан, актуальныя пытанні функцыянавання і ўзаемадзеяння прававых сістэм у сучасных умовах, а таксама на падставе новых ідэй сфармуляваць прапановы і рэкамендацыі, накіраваныя на ўдасканаленне канстытуцыйнага, грамадзянскага, гаспадарчага, крымінальнага, працоўнага, адміністрацыйнага, фінансавага, сямейнага, грамадзянскага працэсуальнага, крымінальна-працэсуальнага, міжнароднага.
Удзельнікі канферэнцыі засяродзяцца на абмеркаванні розных аспектаў, уключаючы тэорыю і гісторыю дзяржавы і права, прававыя асновы валанцёрскага руху ў дзяржавах - удзельніцах СНД, канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, фінансавае права, падатковае права, працоўнае і сацыяльнае права, прыродарэсурснае права, экалагічнае права, грамадзянскае права, гаспадарчае права, сямейнае права, грамадзянскае працэсуальнае права, гаспадарчае працэсуальнае права, натарыят, адвакатура, крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, крымінальна-працэсуальнае права, крыміналістыка, крыміналогія і міжнароднае права.
Матэрыялы, якія пройдуць апрабацыю на канферэнцыі, будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў пад назвай "Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства".