Спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні разгарнуліся ў раёне Цэнтральнага рынку, дзе спартсмены прадэманстравалі свае навыкі і вынослівасць. Удзел у спаборніцтвах прынялі прадстаўнікі 9 факультэтаў.
Кожная каманда складалася з 5 удзельнікаў, незалежна ад гендэрнай прыналежнасці. Залік праводзіўся па 4 лепшых выніках, а пераможцаў вызначалі па найбольшай суме балаў, заробленых за паказаныя вынікі. Кожны ўдзельнік на старце атрымаў чып і карту з 14 кантрольнымі кропкамі, якія трэба было наведаць у зададзенай паслядоўнасці. Спаборніцтвы праходзілі на дыстанцыях, пракладзеных у гарадской забудове, патрабуючы ад удзельнікаў максімальнай канцэнтрацыі і асцярожнасці.
Спаборніцтвы адбыліся ў рамках праграмы круглагадовай спартакіяды-2024/2025, і па іх выніках 1 месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, 2 месца - у юрыдычнага факультэта, а 3 месца - у педагагічнага факультэта.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтваў з выдатнымі вынікамі і жадаем далейшых поспехаў і новых перамог!