У складзе дэлегацыі - Сяргей Глаголеў, рэктар БДТУ імя У.Р. Шухава, Руслан Лесавік, прарэктар па міжнароднай дзейнасці, Мікалай Загарадні, загадчык кафедры эксплуатацыі і арганізацыі руху аўтатранспарту, Людміла Сулейманава, загадчык кафедры будаўніцтва і гарадской гаспадаркі, Марына Малчанава, дырэктар навукова-адукацыйнага цэнтра «Лічбавая бяспека і супрацьдзеянне карупцыі», дацэнт кафедры сацыялогіі і кіравання. Мэта візіту дэлегацыі - умацаванне супрацоўніцтва і пошук кропак судакранання паміж універсітэтамі. Праграма візіту запланавана з 1 па 4 красавіка.