Кірмаш «International Technical Fair» праходзіў у перыяд з 28 верасня па 3 кастрычніка 2015 года ў г. Плоўдзіў (Балгарыя). На экспазіцыі былі прадстаўлены дасягненні ў галіне транспартнага машынабудавання, энергетыкі, электратэхнікі, будаўнічай індустрыі, нафтіхіміі, экалогіі і іншых галін прамысловасці, а таксама навукова-тэхнічныя распрацоўкі ўстаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.