Марафон праводзіцца ў мэтах фарміравання ў студэнцкай і навучэнскай моладзі.
актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму;
павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны;
стварэння інфармацыйнага асяроддзя для развіцця грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у моладзі;
падтрымкі маладзёжных ініцыятыў.
Месца правядзення фіналу Марафона (3-5 мая 2023 года) – установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
Для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Марафон праходзіць у два этапы:
Завочны этап (адборачны) - з 1 сакавіка па 7 красавіка 2023 года ўключае наступныя конкурсы:
у намінацыі “Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня»: конкурс праектных ідэй у Год міру і стварэння «Усё для цябе, родная Беларусь»;
у намінацыі "Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў": фотаконкурс "Мая краіна - мая сям'я";
у намінацыі "Знатокі роднай зямлі": конкурс відэаролікаў "Знаёмцеся - мая Радзіма";
у намінацыі "Да абароны Айчыны гатовы": конкурс плакатаў "Дзякуй за мірнае неба!".
Вочны этап (фінал) Марафона - з 3 па 5 мая 2023 года, уключае наступныя конкурсы:
у намінацыі “Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня":
конкурс "Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі";
свабодны творчы конкурс;
у намінацыі «Знатокі роднай зямлі»:
інтэлектуальная гульня «Эрудыт»;
конкурс дэбатаў;
у намінацыі «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў»:
конкурс "Гаспадар і гаспадыня";
спартыўная эстафета "Здаровы я - здаровая краіна";
у намінацыі "Да абароны Айчыны гатовы":
конкурс "Выдатны стралок";
конкурс "Кідальнік";
конкурс "Тактычная стральба (аўтамат)";
ваенна-спартыўная эстафета "Да абароны Айчыны гатовы".