9 лістапада ў Мінску адбылося выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 40 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на пасяджэнні прадставіў старшыня Савета маладых вучоных нашай ВНУ, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.