У 2019 годзе набор на другую ступень вышэйшай адукацыі праходзіў па 28 спецыяльнасцях. 15 з іх - новыя ўзбуйненыя спецыяльнасці. Узбуйненне спецыяльнасцяў магістратуры і ўвядзенне прафілізацыі ў рамках спецыяльнасцяў індывідуалізуе адукацыйную траекторыю студэнта, дазваляе аператыўна рэагаваць на запыты рынку працы, актывізуе акадэмічную мабільнасць.