Арганізатарам конкурсу выступае Беларуская федэрацыя плавання.
Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна прыдумаць ідэю талісмана, малюнак, імя і кароткі слоган. Талісман павінен адпавядаць спартовым каштоўнасцям і мець дачыненне да вады.
Для ўдзелу неабходна да 31 верасня 2018 года даслаць заяўкі з паметкай «Талісман» на электронную пошту talismanbfp@mail.ru. У заяўцы неабходна ўказаць назву і апісанне працы. Прозвішча, імя аўтара працы, дзень, месяц і год нараджэння, месца жыхарства, месца вучобы або працы, кантактны тэлефон, электронны адрас. Таксама ў заяўцы неабходна расказаць пра свайго персанажа і чаму менавіта ён павінен стаць талісманам спаборніцтваў.
Аўтары лепшых работ атрымаюць прызы падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў на прызы ГА "Беларуская федэрацыя плавання» у лістападзе 2018 года.
Сачыце за навінамі на сайце Беларускай федэрацыі плавання і ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram.