Узнагарода была ўручана падчас студэнцкага форуму ў Оршы.
Мерапрыемства праходзіць на базе Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа 12 і 13 снежня. У першы дзень форуму прайшоў адкрыты дыялог студэнтаў з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ігар Карпенка падзякаваў маладых людзей за ініцыятыўнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю і ўручыў узнагароды Міністэрства адукацыі лепшым студэнтам. У ліку ўзнагароджаных - студэнтка філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Вольга Русілка. Ёй ўручана падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у рэалізацыі сацыяльных студэнцкіх праектаў, развіццё валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь.
У праграме двухдзённага форуму - правядзенне майстар-класаў і праца студэнтаў у творчых групах. Запланавана таксама правядзенне метадычнага семінара для прарэктараў і пасяджанне грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, падчас якога будуць падведзены вынікі сустрэчы.
![17336 1](/images/gallery/2019/12/12nagrada/17336_1.jpg)
![17336 2](/images/gallery/2019/12/12nagrada/17336_2.jpg)