У Мінску 28-29 верасня 2015 г прайшла I міжнародная канферэнцыя «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця». Асноўная мэта сустрэчы - развіццё студэнцкага самакіравання, міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж моладдзю Беларусі і іншых краін. Удзельнікамі форуму сталі звыш 120 студэнцкіх актывістаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Грузіі, сярод іх - купалаўцы.