20 ліпеня па ўсёй краіне стартавала ўступная кампанія. Толькі ў першы дзень прыёму ў ГрДУ імя Янкі Купалы падалі дакументы 468 абітурыентаў.
Мы вырашылі даведацца ў будучых студэнтаў, чаму яны выбралі наш універсітэт.
Знаёмцеся, Аніта Макрыцкая, абітурыент Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:
- Я збіраюся паступаць на факультэт фізічнай культуры. З выбарам прафесіі я вызначылася два гады таму і з таго часу актыўна рыхтавалася. Абрала менавіта гэты ўніверсітэт таму, што мне вельмі падабаецца горад Гродна, тым больш месцазнаходжанне вельмі зручнае. Я родам з Воранава, змагу часта ездзіць дадому.
![photo 2021 07 21 13 06 03](/images/gallery/2021/7/20abiturienty/photo_2021-07-21_13-06-03.jpg)
Сваімі планамі на будучыню падзяліўся і Андрэй Мацко:
- У Гродна я прыехаў са Шчучына. Буду паступаць на новую спецыяльнасць «Дызайн віртуальнага асяроддзя», якая мне вельмі цікавая, таму што лічу сябе творчым чалавекам. Да таго ж гэта вельмі перспектыўны кірунак. Універсітэт імя Янкі Купалы абраў па дзвюх прычынах. Па-першае, Гродзенская вобласць - гэта мая радзіма, тут я адчуваю сябе бліжэй да родных, а гэта натхняе мяне на творчую дзейнасць. Па-другое, я вельмі рады, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы з'явілася гэтая спецыяльнасць, таму што ў шматлікіх універсітэтах краіны яе няма.
![photo 2021 07 20 13 23 02](/images/gallery/2021/7/20abiturienty/photo_2021-07-20_13-23-02.jpg)
Дзіяна Яновіч, абітурыентка Купалаўскага ўніверсітэта з выбарам прафесіі вызначылася даўно:
- З восьмага класа я марыла быць настаўнікам, таму што я вельмі люблю дзяцей і хачу прынесці карысць грамадству. Таму вырашыла паступаць на педагагічны факультэт. Я разглядала розныя ўніверсітэты, але выбрала Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, таму што ён знаходзіцца ва ўнікальным горадзе, які заваяваў маё сэрца.
![photo 2021 07 20 13 23 28](/images/gallery/2021/7/20abiturienty/photo_2021-07-20_13-23-28.jpg)
Нагадваем, што падаць дакументы на бюджэтную форму навучання можна будзе да 26 ліпеня ўключна, а на платную - да 9 жніўня. У рамках лічбавай прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы прапаноўвае кожнаму абітурыенту завесці Лічбавы кабінет абітурыента.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныхя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500