Штогод упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падводзіць вынікі дзейнасці за навучальны год. У мінулым навучальным годзе ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта выдатна сябе паказаў!
Па выніках работы за 2020/2021 год ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта заняў 1 месца сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па кожным з напрамкаў дзейнасці - "Навучальная праца" і "Навуковая праца" - сярод 7 факультэтаў і 24 кафедраў ваенных факультэтаў кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 2 месца.
Віншуем Купалаўцаў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
![photo 2021 11 25 10 53 07](/images/gallery/2021/11/photo_2021-11-25_10-53-07.jpg)