Удзел у алімпіядзе прынялі больш за 700 школьнікаў 4-11 класаў з Гродна, Мінска, Магілёва і Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Алімпіяда «Школы дакладных навук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіла 5 мая. Пасля прывітання ўдзельнікаў прарэктара па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Раманоўскага, намесніка дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяны Ваньковай і дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Ірыны Карлюковай, рабяты ўзяліся за вырашэнне нестандартных задач па матэматыцы. На гэта адводзілася дзве гадзіны.
Пераможцы алімпіяды будуць вызначаны 15 мая. У гэты ж дзень удзельнікі змогуць пазнаёміцца з вынікамі Алімпіяды на сайце math.grsu.by.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18 мая.
Варта адзначыць, што правядзенне алімпіяды - гэта даўняя традыцыя факультэта матэматыкі і інфарматыкі па працы са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. Нагадаем, што з 1957 па 1989 год на базе факультэта паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў. З 1999 года тут арганізавана праца Школы дакладных навук, у рамках якой з 2000 года праводзіцца штогадовая вочная Алімпіяда па матэматыцы сярод вучняў 5-7 класаў, а з 2010 года - тры туры дыстанцыйнай алімпіяды. У 2018 годзе да ўдзелу ў Алімпіядзе былі запрошаны вучні 8-11 класаў.