Канферерэнцыя пройдзе ў Купалаўскім універсітэце 15 лістапада 2019 года. Арганізатарам выступае кафедра беларускай філалогіі. Праца канферерэнцыі плануецца па наступных напрамках:
Янка Купала і сусветная літаратура: кантакты, узаемаўплывы, тыпалогія.
Янка Купала ў беларускім літаратуразнаўстве: рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць, дыдактыка.
Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў вышэйшай і сярэдняй школе: актуальныя праблемы выкладання.
Актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 кастрычніка 2019 года. Падрабязней можна даведацца тут.