Аб'яўлены конкурс для падачы заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы на праходжанне стажыроўкі ва Універсітэце Аляксандра Іаана Кузы (Яссы, Румынія).
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.
Падпісаную ў кiраўнiка структурнага падраздзялення / дэкана / намесніка дэкана заяўку і пакет дакументаў неабходна адсканаваць і даслаць на erasmus@grsu.by да 13 лістапада 2020 года. Папяровы пакет дакументаў прадастаўляць не патрэбна.
Пра неабходнасць моўнага субяседвання неабходна праінфармаваць Аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па пошце erasmus@grsu.by.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэце і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па, тэлефоне 72-10-57 і на пошту erasmus@grsu.by.