Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко правёў майстар-клас "Ад стварэння фізічнай мадэлі да рэальнага эксперыменту" для дзяцей, якія навучаюцца ў гродзенскіх школах.
Майстар-клас быў прысвечаны апрацоўцы вынікаў навучальнага фізічнага эксперыменту. Генадзь Аляксеевіч на аснове рэальных звестак фізічнага эксперыменту прадэманстраваў школьнікам правілы стварэння табліц і пабудовы графікаў.
За аснову былі ўзяты вынікі лабараторных работ студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта. Асаблівую ўвагу Генадзь Аляксеевіч удзяліў метадам разліку хібнасцей вымярэнняў.
![viber 2022 03 05 16 09 25 994](/images/_viber_2022-03-05_16-09-25-994.jpg)