Удзельнікі Летняй школы атрымаюць новыя веды аб сістэме і асаблівасцях функцыянавання беларускіх медыя, пазнаёмяцца са спецыфікай арганізацыі вытворчасці ў розных тыпах медыя, здабудуць базавыя навыкі працы ў розных медыяжанрах, атрымаюць вопыт арганізацыі мерапрыемстваў з удзелам СМІ і вопыт зносін на рускай мове, пазнаёмяцца з гісторыяй і культурай Беларусі. Асноўная форма працы - workshop - майстэрні, у якіх выкладчыкі кафедры журналістыкі і практыкі ў сферы медыя дзеляцца сваім вопытам і залучаюць удзельнікаў у актыўную працу.
Тэрміны правядзення Летняй школы : 26.08.2018 – 08.09.2018