Спаборніцтвы па ваенна-прыкладным мнагаборстве праходзілі з 11 па 13 красавіка. Удзел у ім узялі ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Ваенна-медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Па выніках счэмпінату пераможцам стала зборная каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Важкі ўклад у дасягненне гэтага выніку ўнеслі: курсавы афіцэр батальёна курсантаў капітан Аляксандр Васілевіч, які заняў 1 месца; курсавы афіцэр батальёна курсантаў капітан Міхаіл Максімук, які заняў 2 месца; курсант 4-га курса Мікіта Маркель, які заняў 3 месца (ваенна-прыкладное мнагабор'е); старшы выкладчык - кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў маёр Павел Кірмель (мнагабор'е ВСК).