У Конкурсе бралі ўдзел студэнты ўніверсітэта, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 7 творчых работ. Мэта конкурсу - грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне студэнцкай моладзі.
У намінацыі “Лепшы кароткаметражны фільм” перамог відэаролік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму “Эліза Ажэшка. Легенды нараджаюцца ў Беларусі" (https://t.me/studengrsu/3295?single)
У намінацыі "Лепшы відэаблог" пераможцам стала творчая работа фізіка-тэхнічнага факультэта "Рэальны Гродна" (https://t.me/studengrsu/3297?single)
Па рашэнні аргкамітэта конкурсу спецыяльныя намінацыі атрымалі факультэт псіхалогіі з відэаролікам "Ніці гісторыі" (https://t.me/studengrsu/3294?single) і факультэт інавацыйных тэхналогій і машынабудавання - "Народ - гэта мы!" (https://t.me/studengrsu/3296?single).
Ініцыятарам конкурсу выступіла каардынацыйны студэнцкі савет універсітэта.
![photo 2022 06 28 10 56 20](/images/gallery/2022/6/photo_2022-06-28_10-56-20.jpg)
![photo 2022 06 28 10 56 24](/images/gallery/2022/6/photo_2022-06-28_10-56-24.jpg)