X Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мастацтва ў кантэксце культуры: камунікатыўны аспект" пройдзе на факультэце мастацтваў і дызайну 16 мая.
Прыняць удзел у канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты і выкладчыкі. Падчас канферэнцыі навукоўцы разгледзяць актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры і музычнага мастацтва ў кантэксце сучасных гуманітарных ведаў, абмяркуюць тэорыю і методыку мастацкай адукацыі, выяўленчае мастацтва ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця, дызайн ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця.
Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 10 мая на кафедры музычнага мастацтва па адрасе: пл. Тызенгаўза, 1, аўд. 10 з 10.00 да 16.00, альбо на e-mail : kaf_spmusinstr@grsu.by.
На канферэнцыю могуць быць прадстаўлены паведамленні па матэрыялах курсавых, дыпломных і магістарскіх работ, прэзентацыі творчых прац.