Мерапрыемства будзе праходзіць з 22 па 24 красавіка 2019 года.
Удзельнікі канферэнцыі нададуць асаблівую ўвагу актуальным пытанням педагогікі і сацыяльнай работы, дашкольнай адукацыі, выхаваўчаму патэнцыялу адукацыйнага працэсу. Будуць абмеркаваны аспекты карэкцыйна-развіццёвай педагогікі, праблемы методыкі выкладання лінгвістычных і прыродазнаўчых дысцыплін, практыка-арыентаваны падыход у сістэме вышэйшай адукацыі, а таксама пераемнасць вышэйшай і сярэдняй адукацыі.
Арганізатарам канферэнцыі выступае кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па адрасе: г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 4 ці па тэлефоне: 8 (152) 75-49-06, 8 (152) 75-49-04.