Акцыя «Беларусь памятае» адбудзецца 4 мая 2019 года ў 11:00 у гарадскім парку ім. Ж.Э. Жылібера ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».
У рамках акцыі адбудзецца шэсце па маршруце гарадскі парк ім. Ж.Э. Жылібера - ЦСК «Нёман» арганізаванай калоны работнікаў і студэнтаў універсітэта з партрэтамі сваіх сваякоў, а таксама партрэтамі работнікаў універсітэта - ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Паважаныя студэнты і работнікі ўніверсітэта, запрашаем вас далучыцца да акцыі «Беларусь памятае». Вы зможаце аддаць даніну памяці героям вайны, якія зрабілі ўнёсак у вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нашай краіны, прыйшоўшы з партрэтамі сваіх сваякоў, якія з'яўляліся ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Па пытаннях удзелу ў акцыі «Беларусь памятае» можна звярнуцца да намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта альбо ва Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22-228, тэл. 73-19-09).