ІІ студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Час гісторыі – час гісторыка» прысвечана 70-годдзю гістарычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць гістарыяграфію і крыніцазнаўства, гісторыю і стан сучасных археалагічных даследаванняў, гісторыю старажытнага часу і сярэдніх вякоў, гісторыю новага і найноўшага часу, пытанні гістарычнай памяці, традыцыі і сучасныя практыкі.
Каб узяць удзел у канферэнцыі неабходна даслаць да 11 кастрычніка заяўку на электронны адрас. Падрабязней пра навуковую падзею можна даведацца ў інфармацыйным лісце.