Супрацоўнікі кафедры агульнай фізікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў выніку сумесных навуковых даследаванняў з калегамі з НДІ ФОХ Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (г. Растоў-на-Доне) атрымалі фотахромныя злучэнні на аснове спірапіранаў індалінавага шэрагу, якія могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы оптыка-электронных святлокіравальных малекул перамыкачоў і сэнсараў.
У адрозненне ад папярэдніх даследаванняў у гэтай галіне, праводзілася комплекснае вывучэнне ўласцівасцей фотахромных сістэм у спалучэнні з металічнымі наначасціцамі.
Атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы оптыка-электронных фотакіравальных малекулярных перамыкачоў для стварэння вылічальных прылад новага пакалення павышанай магутнасці, а таксама мэтавай дастаўкі лекаў, якая забяспечвае высокую эфектыўнасць дзеяння прэпарата.
Для даведкі: Малекулы, якія змяняюць свае ўласцівасці пад уздзеяннем святла, уяўляюць вялікую цікавасць для выкарыстання ў розных галінах прыродазнаўчых навук, такіх як біясэнсорыка, малекулярная электроніка і фотафармакалогія.