Беларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе конкурс выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 лістапада 2024 года.
Беларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе аб правядзенні штогадовага конкурсу на прысуджэнне прэміі імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) за навуковыя дасягненні студэнтаў. Мэта конкурсу: увекавечанне памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца асэнсаванне гістарычнага значэння асобы Мітрапаліта Філарэта, яго літаратурнай і багаслоўскай спадчыны, стымуляванне цікавасці сучаснай моладзі да вывучэння праваслаўных духоўных каштоўнасцей, садзейнічанне развіццю актыўнасці і творчаму пошуку студэнтаў у вырашэнні задач, звязаных з праблематыкай праваслаўнага веравучэння, апалагетыкі. міжрэлігійнага, міжканфесіянальнага і міжкультурнага дыялогу сярод моладзі.
Конкурс праводзіцца па напрамках: «Багаслоўскія навукі», «Гуманітарныя навукі», «Мастацтва». Змест даследаванняў павінен раскрываць розныя аспекты праваслаўнай традыцыі ў багаслоўскай, філасофскай, культуралагічнай, гістарычнай, літаратурнай, мастацтвазнаўчай і іншых сферах.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца самастойна выкананыя выпускныя кваліфікацыйныя работы бакалаўраў і магістраў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якія завяршылі атрыманне адукацыі ў бягучым годзе. Пераможцу конкурсу прысвойваецца званне лаўрэата. Ён узнагароджваецца спецыяльным дыпломам Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ганаровым знакам лаўрэата і грашовай прэміяй. Лепшыя работы, якія прынялі ўдзел у конкурсе, могуць быць аднесены да першай і другой катэгорыі. Аўтары гэтых работ узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і грашовай прэміяй.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць на адрас Аргкамітэта: заяўку-анкету (у фармаце doc і pdf з подпісамі), якая даступна для скачвання па спасылцы; прадстаўленне навуковага кіраўніка, заверанае ва ўказанай ім установе адукацыі (у фармаце pdf з подпісамі); рашэнне профільнай кафедры ўстановы вышэйшай адукацыі аб накіраванні студэнта на ўдзел у конкурсе (у фармаце pdf з подпісамі); навуковую працу студэнта, аформленую згодна з устаноўленымі патрабаваннямі (у фармаце pdf з подпісамі).
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ў сакавіку 2025 года.
Дакументы ўдзельнікаў накіроўваюцца ў Аргкамітэт конкурсу на прысуджэнне прэміі імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) на электронную пошту premiya-mf@mail.ru.