28 кастрычніка 2024 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў даследчыка выпускнікам аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках работы дзяржаўных атэстацыйных камісій 9 аспірантаў і 3 суіскальнікі былі атэставаны з прысуджэннем навуковай кваліфікацыі "Даследчык".
Са словамі на дарогу да выпускнікоў звярнулася рэктар універсітэта, доктар гістарычных навук Ірына Кітурка, пажадаўшы паспяховага завяршэння працы над дысертацыямі. Ад імя навуковых кіраўнікоў выпускнікоў павіншаваў загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі.
Ад маладых даследчыкаў са словамі падзякі выступіў аспірант Кірыл Ананька, уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў 2024 года.
З 12 выпускнікоў: 5 чалавек застаюцца працаваць у родным Купалаўскім універсітэце, 2 чалавекі накіраваны для працы ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 1 – у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, 1 – у Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі, 3 – у сярэднія школы горада Гродна і Гродзенскага раёна.